Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:22 ]  Рэйды ізраільскага войска на палестынскія тэрыторыі


ЕРУСАЛІМ. Сёньня ў цэнтральнай частцы Паласы Газа ізраільскае войска пры падтрымцы з паветра зрабіла рэйды ў два ўцякацкія лягеры. У часе перастрэлак былі параненыя некалькі ўзброеных палестынцаў. Рэйды праходзяць у межах узмацненьня барацьбы супраць тэрарызму. На поўдні Паласы – у паселішчы Рафах – разбураныя чатыры дамы, адкуль па ізраільскаму войску быў адкрыты вагонь. На Заходнім беразе Ярдану забіты палестынец, які зьдзейсьніў напад на габрэйскае паселішча Маор.
XS
SM
MD
LG