Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 16:00 ]  Сёньня Грэцыя пераняла на 6 месяцаў старшынства ў Эўразьвязе


АТЭНЫ: На бліжэйшы 6 месяцаў Грэцыя афіцыйна пераняла старшынства ў Эўразьвязе. З гэтай нагоды, міністр замежных справаў Грэцыі Папандрэў сказаў, што далучэньне да Эўразьвязу 10 новых краінаў павінна закончыць перыяд падзелу Эўропы. Грэцыя мае намер ўсталяваць больш шчыльныя кантакты з Румыніяй і Баўгарыяй, якія таксама хочуць у будучыні далучыцца да Ўэразьвязу. Папандрэў выказаўся за тое, каб Эўразьвяз адыгрываў ня меншую за Злучаныя Штаты ролю пры вырашэньні міжнародных крызісаў такіх, як ў Іраку, Паўночнай Карэі і на Блізкім Ўсходзе.
XS
SM
MD
LG