Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 15:18 ]  Сёньня а поўначы закончыўся мандат назіральнай місіі АБСЭ ў Чачні


МАСКВА: Сёньня а поўначы закончыўся мандат назіральнай групы АБСЭ ў Чачні. Расейскі ўрад паведаміў, што ён ня мае намеру працягваць мандат. Прадстаўнік расейскага МЗС-у Аляксандар Якавенка сказаў, што “ ня ўсе міжнародныя партнэры Расеі акуратна і аб’ектыўна прадстаўляюць сытуацыю ў Чачні". Аднак прадстаўнік АБСЭ са свайго боку выказаў думку,што місія гэтай арганізацыі ў Чачні магчыма будзе працягнута. У пятніцу ў выніку бомбавага замаху ў Грозным загінулі 83 чалавекі. Прэзыдэнт Чачні Аслан Масхадаў заклікаў чачэнскіх сэпаратыстаў паўстрымацца ад падобных замахаў.
XS
SM
MD
LG