Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:49 ]  Кіраўнікі МАГАТЭ і ваеннай інспэкцыі ААН зьбіраюцца ў Багдад


) Прадстаўнік Міжнароднага агенцтва атамнай энэргіі (МАГАТЭ) паведаміў сёньня, што старшыня МАГАТЭ Махамад Эль Барадэй і кіраўнік ваеннай інспэкцыі ААН Ганс Блікс прыбудуць зь візытам у Багдад у другой палове студзеня 2003 году. Дата візыту не была названая, аднак візыт павінен адбыцца да таго, як Блікс прадставіць даклад у Радзе бясьпекі ААН 27 студзеня. Гэнэральны сакратар ААН Кофі Анан заявіў сёньня раней, што ваенныя дзеяньні супраць Іраку ў цяперашні момант былі б неапраўданыя. Выступаючы па ізраільскім радыё, Анан падкрэсьліў, што з таго часу, як Багдад пачаў супрацоўнічаць зь інспэкцыяй ААН, ён асабіста ня бачыць аніякіх аргумэнтаў у падтрымку вайсковай акцыі. Міністар унутраных справаў Ірану Абдулвахід Мусаві-Лары заявіў, што межы краіны будуць зачыненыя для ўцекачоў у выпадку нападу ЗША на Ірак. Міністар дадаў, што Іран дапамагае 2 мільёнам афганскіх уцекачоў, але не ў стане прыняць новых уцекачоў
XS
SM
MD
LG