Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 16:31 ]  Меры бясьпекі напярэдадні Новага году


Напярэдадані сьвяткаваньня Новага году ва ўсім сьвеце ўзмоцненыя меры бясьпекі. У Расеі 250 тысяч міліцыянтаў патрулююць вуліцы гарадоў, каб пазьбегнуць беспарадкаў. Маскоўскі гарадскі савет распарадзіўся, каб алькагольныя напоі не прадаваліся ў цэнтры сталіцы. У Чачэніі расейскія вайскоўцы заявілі, што камэнданцкая гадзіна ў рэспубліцы захаваецца – у тым ліку, і ў сувязі з пахаваньнем дзясяткаў ахвяраў выбуху ў Доме ўраду ў Грозным. У Парыжы вуліцы будуць патруляваць дадатковыя сілы паліцыі ў сувязі зьвялікім наплывам людзей у раёне Эйфелевай вежы, на вакзалах і аэрапортах. Сталіцу Інданэзіі Джакарту сёньня ўначы ахоўваюць 200 тысяч паліцыянтаў. Гэтыя захады выкліканыя нядаўнім тэрарыстычным актам у курортным Балі
XS
SM
MD
LG