Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:52 ]  Гэрхард Шродар ня згодны з удзелам у любой вайне зь Іракам


БЭРЛІН. Нямецкі канцлер Гэрхард Шродэр заявіў, што захоўвае надзею на тое, што ААН можа прадухіліць вайну ў Іраку. Ён таксама абвергнуў паведамленьні, што Бэрлін зьмяніў сваю палітыку наконт Іраку. Міністар замежных справаў Нямеччыны Ёшка Фішэр раней заявіў, што Бэрлін не выключае мажлівасьці таго, што прагаласуе за любую рэзалюцыю рады Бясьпекі ААН, якая дазволіць ваенныя дзеяньні. Шродэр сказаў, што Нямеччына не далучыцца да любой ваеннай атакі на Ірак.
XS
SM
MD
LG