Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 19:41 ]  Аўстралія заклікае Кітай і Расею да актыўнага ўдзелу ў перамовах з Пхэньянам


СЫДНЕЙ. Міністар замежных справаў Аўстраліі Александр Даўнер сёньня заклікаў Кітай і Расею да ціску на Паўночную Карэю з мэтай спыненьня рэалізацыі яе ядзернай праграмы. Даўнер заўважыў, што цягам перамоваў зь дзяржсакратаром ЗША Колінам Паўэлам аўстралійскі бок падкрэсьліў асноўную ролю Масквы і Пэкіна ў стасунках з КНДР. Даўнер адзначыў, што, на ягоную думку, менавіта гэтыя дзьве краіны маюць самы вялікі ўплыў на Пхэньян.
XS
SM
MD
LG