Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 16:38 ]  Амэрыканскiя войскi выправяцца ў раён Пэрсыцкай затокi


БАГДАД. Сёньня экспэрты ААН распачалi другi месяц працы ў Іраку ў пошуках зброi мавага зьнiшчэньня. Яны наведалi прамысловы комплекс на поўдзень ад Багдаду, фабрыку выбуховых рэчываў i аб’ект, на якiм, як мяркуецца, раней выраблялiся хiмiчная i бiялягiчная зброя. Тым часам, амэрыканская прэса са спасылкай на афiцыйных асобаў паведамляе, што буйная групоўка войскаў ЗША атрымала загад падрыхтавацца да адпраўкi ў раён Пэрсыцкай затокi, дзе ўжо разьмешчаныя каля 60 тысячаў амэрыканскiх вайскоўцаў. Сёньня iрацкi мiнiстар гандлю Махамэд Мэхдзi Салех заявiў, што Багдад гатовы адбiць удар i кожнаму, хто ўварвецца на тэрыторыю краiны “будзе дадзены незабыўны ўрок”.
XS
SM
MD
LG