Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:47 ]  Чалавечыя ахвяры сталi вынiкам сьнегападаў ў ЗША


НЬЮ-ЁРК. У Злучаных Штатах у вынiку моцных снегападаў на ўсходзе краiны i ў цэнтральных штатах загiнулi найменей 14 чалавек. Бальшыня – ў дарожных катастрофах. На поўначы штату Нью-Ёрк глыбiня сьнежнага покрыву дасягае 60 сантымэтраў. Сьнег выпаў на палове тэрыторыi ЗША – нават у Тэхасе i ў пустэльнях Нью-Мэксiка. Шмат амэрыканцаў сьвяткуюць Каляды ў занесеных сьнегам дамох. На лётнiшчах пануе хаос – бальшыня рэйсаў скасаваная ад панядзелка.
XS
SM
MD
LG