Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:46 ]  У Туркмэнiстане арыштаваны былы вiцэ-прэм'ер


АШГАБАД. У Туркмэнiстане арыштаваны адзiн зь лiдэраў апазыцыi, былы вiцэ-прэм’ер i мiнiстар замежных справаў Барыс Шыхмурадаў, якога ўлады называюць галоўным арганiзатарам замаху на прэзыдэнта Сапармурата Нiязава. Пра гэта паведамiў у Ашгабадзе сам Нiязаў, падкрэсьлiўшы, што Шыхмурадаў затрыманы спэцслужбамi. У Інтэрнэце, аднак, зьявiлася заява Шыхмурадава, у якой гаворыцца, што ён здаўся сам, каб даказаць сваю невiнаватасьць. У справе замаху ўжо арыштаваныя некалькi дзесяткаў чалавек.
XS
SM
MD
LG