Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:44 ]  Ірак гатовы да "сьвятой вайны" супраць ЗША


БАГДАД. Экспэрты ААН працягваюць пошук зброi масавага зьнiшчэньня ў Іраку. Сёньня праiнспэктаваныя тры аб’екты. Працягваюцца апытаньнi iрацкiх спэцыялiстаў. Выступаючы з калядным пасланьнем на тэлевiзii, iрацкi лiдэр Садам Хусэйн заявiў, што ягоная краiна гатовая весьцi сьвятую вайну супраць Злучаных Штатаў. Тым часам, прэм’ер-мiнiстар Ізраiлю Арыэль Шарон выказаў меркаваньне, што Багдад мог пераправiць хiмiчную i бiялягiчную зброю ў суседнюю Сырыю, каб схаваць яго ад мiжнародных экспэртаў. Сёньня Дамаск катэгарычна адрынуў гэтыя абвiнавачаньнi.
XS
SM
MD
LG