Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 23:39 ]  Урад Венесуэла заклікае да каляднага перамір'я


КАРАКАС. Урад Венесуэлы прапанаваў апанэнтам абвесьціць каляднае перамір’е. Віцэ-прэзыдэнт краіны заявіў, што ўлады заклікаюць да мірных перамоваў з лідэрамі забастоўшчыкаў. Ён адзначыў, што вельмі істотна, каб хваляваньні не адбываліся ў калядны час. Апазыцыя Венесуэлы, у сваю чаргу, заявіла, што хоча працягваць ціск на прэзыдэнта Хуга Чавэса з мэтай ягонай адстаўкі.
XS
SM
MD
LG