Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 21:52 ]  Экспэрты ААН наведалi яшчэ 10 аб'ектаў у Іраку


БАГДАД. Ваенныя экспэрты ААН у Іраку наведалi сёньня яшчэ 10 аб’ектаў у пошуках зброi масавага зьнiшчэньня. Экспэрты пабывалi, у прыватнасьцi на нафтаперапрацоўчым прадпрыемстве на поўдзень ад Багдаду i ў тэлекамунiкацыйным цэнтры ля мяжы зь Іранам. Тым часам, афiцыйны друк выступiў з новымi абвiнавачаньнямi на адрас ЗША i Вялiкай Брытанii, якiя, як цьвердзяць iрацкiя СМІ, iмкнуцца ў любы спосаб разьвязаць вайну супраць Іраку.
XS
SM
MD
LG