Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:39 ]  Туркмэнiстан высылае з краiны амбасадара Ўзбэкiстану


АШГАБАД. Улады Туркмэнiстану высылаюць з краiны амбасадара Ўзбэкiстану Абдурашыда Кадырава. У суботу ён быў афiцыйна абвешчаны пэрсонай нон-грата i павiнен цягам сутак пакiнуць Туркмэнiстан. У заяве Мiнiстэрства замежных справаў Туркмэнiстану свказана, што пададзеныя пракуратурай дакумэнты сьведчаць пра ўдзел Кадырава ў падрыхтоўцы замаху на прэзыдэнта Сапармурата Нiязава. Узбэкiстан катэгарычна адвяргае абвiнавачаньнi туркмэнскага боку.
XS
SM
MD
LG