Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:20 ]  Рада Бясьпекi ААН абмеркавала iрацкую справаздачу


НЬЮ-ЁРК. Улады Іраку не далi пераканаўчых доказаў таго, што ў краiне зьнiшчаныя ўсе арсеналы зброi масавага зьнiшчэньня. З гэтай заявай выступiлi сёньня на закрытым паседжаньнi Рады Бясьпекi ААН кiраўнiк камiсii ў раззбраеньнi Іраку Ганс Блiкс i кiраўнiк Мiжнароднай агенцыi ў атамнай энэргеi Махамэд эль-Барадэй. Паводле iх, iрацкая справаздача мае мала новай iнфармацыi i шмат “белых плямаў”, у першую чаргу ў тым, што тычыцца праграмаў вытворчасьцi бiялягiчнай i хiмiчнай зброi, а таксама ракетных баягаловак. Прадстаўнiк ЗША ў ААН Джон Нэграпонтэ І МІНІСТАР ЗАМЕЖНЫХ СПРАВАЎ ВЯЛІКАЙ Брытаніі абвiнавацiлi Ірак у сабатажы рэзалюцыяў Рады Бясьпекi. Наступнае паседжаньне Рады Бясьпекi ў iрацкай праблеме адбудзецца на пачатку студзеня.
XS
SM
MD
LG