Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 09:57 ]  Сем чалавек арыштаваныя ў ЗША ў зьвязку зь фінансаваньнем тэрарыстаў


ВАШЫНГТОН. У Злучаных Штатах супраць сямі чалавек былі вылучаныя абвінавачваньні ў фінансаваньні тэрарыстаў з групоўкі “Хамас”. Абвіначанымі былі адзін зь лідараў “Хамасу” Муса Абу Марзук і ягоная жонка, якія жывуць у Тэхасе, а зараз знаходзяцца на Блізкім Усходзе, а таксама пяцёра іхных сваякоў, якія былі арыштаваныя. Адзін з арыштаваных - віцэ-прэзыдэнт тэхаскай кампутарнай кампаніі, а адначасова – кіраўнік буйнейшай амэрыканскай дабрачыннай мусульманскай арганізацыі. Тая была закрытая год таму ў зьвязку з падазрэньнем у фінансаваньні тэрарызму.
XS
SM
MD
LG