Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:49 ]  ЗША i Вялiкая Брытанiя ня вераць справаздачы Іраку


ВАШЫНГТОН. Злучаныя Штаты i Вялiкая Брытанiя лiчаць, што Ірак ня выканаў абавязацельстваў даць ААН вычарпальную iнфармацыю пра свае ваенныя праграмы. Прадстаўнiк Белага дому Ары Флэйшэр заявiў, што прэзыдэнт Джордж Буш кансультаваўся сёньня са сваiмi памочнiкамi, i афiцыйная рэакцыя на iрацкi дакумэнт неўзабаве зьвiцца. Брытанскi мiнiстар замежных справаў Джэк Стро заявiў, што нават папярэдняе прачытаньне iрацкай справаздачы выявiла шмат “белых плямаў”, у прыватнасьцi, у пытаньнях зброi масавага зьнiшчэньня.
XS
SM
MD
LG