Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:39 ]  Затрыманыя чэчэнцы папрасiлi прытулку ў Грузii


ТБІЛІСІ. Шасьцёра чэчэнцаў, затрыманых у жнiўнi Ў Грузii ля мяжы з Расеяй, зьвярнулiся да прэзыдэнта Эдуарда Шэварднадзэ з просьбай пра палiтычны прытулак. Адвакат аднаго з затрыманых паведамiў сёньня, што чэчэнцы лiчаць, што ў выпадку iхнай перадачы Расеi iм пагражае сьмерць у расейскiх турмах. З 13 узброеных чэчэнцаў, захопленых грузiнскiмi памежнiкамi, пяцёра былi перададзеныя расейскаму боку ў кастрычнiку. Двое – грамадзяне Грузii. Генпракуратура Расеi дамагаецца выдачы астатнiх шасьцёх.
XS
SM
MD
LG