Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:23 ]  Амэрыканская супрацьракетная абарона будзе часткова разгорнутая да 2004 году


ВАШЫНГТОН. Паводле заходнiх iнфармацыйных агенцтваў, якiя спасылаюцца на крынiцы ў Белым доме i Пэнтагоне, прэзыдэнт ЗША Джордж Буш вырашыў да 2004 году часткова разгарнуць сыстэму супрацьракетнай абароны. Паведамляецца, што на ваеннай базе ў штаце Аляска будуць разьмешчаныя 10 ракетаў i яшчэ 10 – да 2005 цi 2006-га году. На думку Буша, стварэньне супрацьракетнага шчыту неабходна дзеля абароны ад магчымых нападаў краiнаў-iзгояў. Сёньня Злучаныя Штаты зьвярнулiся да Данii i Вялiкай Брытаньнi з запытамi пра магчымую дапамогу.
XS
SM
MD
LG