Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:42 ]  Суд у Дэлі прызнаў чатырох чалавек вінаватымі ў нападзе на парлямант


Індыя. Суд у Дэлі прызнаў чатырох асобаў вінаватымі ў датычнасьці да нападу на парлямант краіны, які адбыўся летась 13 снежня. Тады загінулі дзевяць чалавек і тыя, хто зьдзяйсьняў напад. Адказнасьць на тэрарыстычны акт Індыя ўсклала на Пакістан. Падсудныя – сярод іх і адна жанчына – вінаватымі сябе не прызналі. Прысуд будзе вынесены ў аўторак.
XS
SM
MD
LG