Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:49 ]  Інспэктары ААН праверылі сёньня чатыры падазроныя аб'екты ў Іраку


БАГДАД: Міжнародныя інспэктары у справе разбраеньня Іраку праверылі сёньня чатыры падазроныя аб’екты. Экспэрты з Міжнароднага Агенцтва Атамнай Энэргэтыкі наведалі у прыватнасьці ракетную фабрыку Аль Мутасім . ЦРУ лічыць, што там распрацоўваецца хімічная і біялягічная зброя. Інспэктары праверылі таксама ядзерны комплекс Ал-Куака недалёка ад Багдаду. Ірак стаіць перад пагрозаю ўжыцьця сілы з боку ЗША, калі ня будзе супрацоўнічаць з інспэктарамі ААН. Між тым у Лёндане, апазыцыйныя ірацкія групоўкі працягваюць перамовы у справе сфармаваньня новага ўраду пасьля адхіленьня Саддама Гусэйна ад улады.
XS
SM
MD
LG