Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:23 ]  Скончыўся саміт Эўразьвязу -- у ім будзе 10 новых краін


КАПЭНГАГЕН. Сёньня ў сталіцы Даніі скончыўся саміт Эўразьвязу. Запрашэньне далучыцца да аб’еднанай Эўропы атрымалі 10 краінаў. Эўрапейскія лідары вырашылі выдаткаваць новым сябрам 40 з паловай мільярдаў эўра. Тым ня меньш, сёньня працягваліся перамовы аб фінансавых умовах далучэньня новых сябраў. Канцлер Нямеччыны Гэрхард Шродар прапанаваў Польшчы кампрамісны плян фінансаваньня яе далучэньня да Эўразьвязу. Польшча атрымае дадатковы адзін мільярд эўра, які, тым ня меньш будзе магчымым выкарыстаць толькі ў 2007 годзе. Гэтая прапанова дае магчымасьць Брусэлю і Варшаве выйсьці з патавай сытуацыі, якая склалася ў зьвязку з зацьверджаным буджэтам пашырэньня.
XS
SM
MD
LG