Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:42 ]  Эўразьвяз выдзяляе краiнам-кандыдатам 40,5 млрд. даляраў


КАПЭНГАГЕН. Эўрапейскi Зьвяз на самiце, якi адбываецца ў Капэнгагене, вырашыў выдзялiць 40 з паловай мiльярдаў эўра дзесяцi краiнам-кандыдатам Цэнтральнай Эўропы, Балтыi І Мiжземнамор’я, якiя зьбiраюцца далучыцца да Зьвязу ў 2004 годзе. Умовы пашэрэньня арганiзацыi – галоўная тэма самiту. Асноўнымi супярэчнасьцямi памiж Эўрапейскiм Зьвязам i краiнамi-кандыдатамi тычацца датацыяў аграрнай галiне. Прэм’ер-мiнiстар Данii Андэрс Фог Расмусэн паведамiў учора ўвечары, што ў сьнежнi 2004 году будзе прынятае рашэньне ў пытаньнi пачатку перамоваў з Турэччынай пра яе далучэньне да Эўразьвязу.
XS
SM
MD
LG