Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 05:39 ]  9 чалавек сталi ахвярамi сутычак памiж палестынцамi i iзраiльцамi


ЗАХОДНІ БЕРАГ. Сямёра палестынцаў i двое iзраiльскiх вайскоўцаў забiтыя гэтай начы ў сутычках на Заходнiм беразе Ярдану i ў Паласе Газа. У горадзе Гэброн ўзброеныя палестынцы застрэлiлi двох iзраiльцаў. У адказ iзраiльскiя войскi блякавалi цэнтар гораду, пачаўся пошук нападнiкаў. Крыху раней у Паласе Газа ў часе спробы прабрацца на тэрыторыю гэбрайскага паселiшча былi забiтыя пяць палестынцаў. Яшчэ два ўзброеныя палестынцы загiнулi ў перастрэлках зь iзраiльскiмi жаўнерамi ў iншых раёнах Паласы Газа.
XS
SM
MD
LG