Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:27 ]  ЗША крытыкуюць Украiну за нежаданьне ладзiць рэформы


КІЕЎ. Злучаныя Штаты чарговым разам скрытыкавалi Ўкраiну за нежаданьне праводзiць палiтычныя i эканамiчныя рэформы. Пасол ЗША ў Кiеве ўчора заявiў, што ў той час, калi бальшыня краiнаў Цэнтральнай i Ўсходняй Эўропы сталi на шлях дэмакратызацыi i эканамiчных пераўтварэньняў, Украiна ў лепшым выпадку стаяла на месцы. Асаблiвую трывогу Вашынгтону выклiкаюць перасьледы ўладамi незалежнай прэсы. Амбасадар падкрэсьлiў, што без пашаны да грамадзянскiх правоў iмкненьне Кiева зблiзiцца з Эўразьвязам i НАТО наўрад цi будзе мець пажаданы плён.
XS
SM
MD
LG