Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 22:33 ]  Буш пра пэрспэктывы Турэччыны далучыцца да ЭЗ


КАПЭНГАГЕН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш сёньня абмеркаваў мажлівае далучэньне Турэччыны да Эўразьвязу з прэм’ер-міністрам Даніі, якая старшынюе цяпер у Эўрапейскім Зьвязе. Тэлефонная размова Буша з Андэрсам Фогам Расмусэнам адбылася пасьля ўчорашняе сустрэчы прэзыдэнта ЗША з лідэрам турэцкае кіруючае партыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам. Буш заявіў Эрадагану, што ЗША падтрымліваюць Турэччыну ў жаданьні далучыцца да Эўразьвязу. Вялікая Брытанія таксама заявіла аб сваёй падтрымцы гэтага жаданьня Турэччыны. Тым ня меньш, большасьць сябраў Эўразьвязу выказваюць занепакоенасьць далучэньнем да аб’еднанай Эўропы мусульманскай краіны з насельніцтвам амаль 70 мільёнаў чалавек, якая мае межы зь Іракам, Іранам і Сірыяй. Нямеччына і Францыя заявілі, што перамовы аб далучэньні з Турэччынай могуць пачацца ў 2005 годзе. Міністар замежных справаў Аўстрыі Беніта Ферэра-Вальднер сёньня заявіла, што заўчасным было б называць дакладную дату пачатку ўступных перамоваў з Анкарой. Яна падкрэсьліла, што перш Турэччына мусіць поўнасьцю выканаць усе палітычныя патрабаваньні гэтага далучэньня. Канчатковае рашэньне аб перамовах з Турэччынай будзе абвешчанае цягам саміту Эўразьвязу ў Капэнгагене, які пачынаецца заўтра. БРУСЭЛЬ. Старшыня Эўрапейскае камісіі Рамана Продзі заклікаў 15 дзяржаваў-сяброў Эўразьвязу прадэманстраваць гнуткасьць падчас апошніх перамоваў наконт пашырэньня блёку перад ягоным заўтрашнім самітам у Капэнгагене. Продзі таксама заявіў, што Турэччына мусіць выканаць ясныя ўмовы для далучэньня, а пакуль яна ім не адпавядае. Ён сказаў, што Эўрапесйкая камісія ацэніць дасягнуты Турэчыынай прагрэс у 2004 годзе.
XS
SM
MD
LG