Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:03 ]  Міністар абароны ЗША Доналд Рамсфэлд пачаў афрыканскае турнэ ў Эрытрэі


АСМЭРА. Міністар абароны ЗША Доналд Рамсфэлд сёньня прыбыў у сталіцу Эрытрэі, распачаўшы сваё афрыканскае турнэ, падчас якога ён абмяркуе пытаньні барацьбы з тэрарызмам. Перад ад’ездам Рамсфэлд сказаў, што зьбіраецца падзякаваць Эрытрэі, Эфіёпіі й Джыбуці за супрацоўніцтва з ЗША ў антытэрарыстычнай кампаніі. Мінстар абароны ЗША наведае таксама Катар, дзе праводзяцца амэрыканскія ваенныя вучэньні для падрыхтоўкі мажлівага ўдару па Іраку.
XS
SM
MD
LG