Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:00 ]  ААН перадала лідарам грэкаў і туркаў Кіпру новы плян узьяднаньня выспы


НІКАСІЯ, Кіпр. ААН сёньня перадала грэчаскім і турэцкім кіраўнікам Кіпру перагледжаны плян узьяднаньня гэтай падзеленай выспы. У заяве ААН зазначаецца, што яе пасланьнік перадаў плян прэзыдэнту Кіпру Гляфкасу Клерыдэсу й лідэру турэцкіх кіпрыётаў Раўфу Дэнкташу. Першапачатковы плян узьяднаньня заклікаў да тэрытарыяльных зьменаў, паводле якіх за турэцкімі кіпрыётамі засталося б 28 адсоткаў зямлі. Цяпер яны кантралююць 36 адсоткаў. Новы плян утрымлівае мінімальныя зьмены.
XS
SM
MD
LG