Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 04:32 ]  ААН крытыкуе Маскву за прымус уцекачоў з Чэчэнii вяртацца на радзiму


МАСКВА. Прадстаўнiк ААН у Маскве Фрэдэрык Лаёнз скрытыкаваў расейскiя ўлады за спробы прымусiць уцекачоў з Чэчэнii вярнуцца ў свае дамы. У iнтэрвiю агенцтву “Рэйтэр” Лаёнз заявiў, што ўцекачы зь лягеру Акi-Юрт у Інгушэтыi, якiя ўлады зачынiлi на мiнулым тыднi, апынулiся пад моцным псыхалягiчным цiску, пасьля чаго амаль паўтары тысячы жыхароў лягеру пакiнулi свой прытулак. Да 20 сьнежня расейскiя ўлады плянуюць зачынiць яшчэ некалькi лягераў.
XS
SM
MD
LG