Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:56 ]  Візыт новага прэм'ер-міністра Украіны ў Расею


Масква Сёньня ў расейскую сталіцу з двухдзёным візытам прыбыў новы прэм’ер-міністар Укераіны Віктар Януковіч. Тэмамі яго перамоваў з расейскім калегам Міхаілам Кас’янавым будуць двухбаковае супрацоўніцтва, а таксама супольныя энэргэтычныя праэкты, прынамсі, міжнародны газавы кансорцыюм. Януковіч заявіў, што прыярытэтам ягонага ўраду стане пашырэньне гандлю з Расеяй. У канцы лістападу прэзыдэнт Украіны Леанід Кучма адправіў у адстаўку прэм’ера Кінаха і прызначыў на яго мейсца Віктара Януковіча. Прапанова кіраўніка дзяржавы была падтрыманая Вярхоўнай Радаю.
XS
SM
MD
LG