Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 17:43 ]  Багдацкая справаздача аб ўзбраеньнях накіраваная ў ААН


Багдад Сёньня з ірацкай сталіцы ў Вену і ў Н’ю-Ёрк накіраваная афіцыйная справаздача Іраку аб ягоных ваеных праграмах. Вывучэньне дакумэнту, які налічвае больш за 12 тысячаў старонак, будуць праводзіць міжнародная агэнцыя атамнай энэргэтыкі і камісыя ААН па інспэкцыях у Іраку. Учора прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заявіў, што толькі ў тым выпадку, калі справаздача будзе сапраўднаю, Ірак здолее пазьбегнуць сур’езных наступстваў. У адмысловай заяве, зробленай сёньня міністэрствам замежных спрпваў Расеі , адзначаецца, што вывучэньне матэр’ялаў, якія прадставіў Багдад, запатрабуе пэўнага часу. Міністар замежных справаў Велікабрытаніі Джэк Стро выказаў сумнеў, што ірацкая справаздача дае праўдзівае адлюстраваньне аб арсэналах Багдаду. Арганізацыя аб’яднаных нацыяў павялічвае колькасьць інспэктараў, якія шукаюць у Іраку зброю масавага зьнішчэньня. Група ў 25 інспэктараў прыбыла у Багдад. Сёньня ж экспэрты ААН у пошуках зброі масавага зьнішчэньня агледзілі іракцую ваеную базу пад Багдадам. Другая група экспэртаў наведала прадпрыемства геалягічных вышукаў і горнай справы. Экспэрты ААН працуюць у Іраку ўжо 9 дзён.
XS
SM
MD
LG