Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 17:38 ]  У Сэрбіі адбываюцца паўторныя прэзыдэнцкія выбары


Бэлград Сёньня ў Сэрбіі праходзяць паўторныя прэзыдэнцкія выбары. У кастрычніку, у другім туры мінулага раўнду выбараў перамогу атрымаў прэзыдэнт Югаславіі Ваіслаў Каштуніца. Аднак тады ў галасаваньні ўзялі ўдзел меньш паловы выбаршчыкаў і паводле закону было прызнана, што выбары не адбыліся. Зараз Каштуніца таксама ўдзельнічае ў выбарчым спаборніцтве, ягонымі канкурэнтамі з’яўляюцца лідэр радыкальнай партыі Ваіслаў Шэшаль і прадстаўнік памяркоўных нацыяналістаў Барыслаў Пялевіч. Аднак паводле дадзеных незалежных назіральнікаў яўка выбаршчыкаў сёньня нават ніжэйшая, чым у кастрычніку, калі выбары не адбыліся.
XS
SM
MD
LG