Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:15 ]  У нядзелю ў Сэрбii йдуць прэзыдэнцкiя выбары


БЯЛГРАД. У Сэрбii ў нядзелю адбываецца галасаваньне на паўторных выбарах прэзыдэнта, пасьля таго, як першыя выбары не адбылiся з прычыны нiзкае яўкi выбарцаў – менш за 50 адсоткаў. У другiм туры кастрычнiцкiх прэзыдэнцкiх выбараў Ваiслаў Каштунiца атрымаў 66 адсоткаў галасоў. Ягоны галоўны супернiк Мiралюб Лабус вырашыў ня браць удзел у паўторных выбарах. Парлямэнт Сэрбii скасаваў патрабаваньне што да яўкi выбарцаў на другi тур галасаваньня. Але для сёньняшняга, першага туру новых выбараў усё адно патрэбны удзел як мiнiмум паловы выбарцаў. Як чакаецца, Каштунiца апярэдзiць двух ультраправых кандыдатаў – Ваiслава Шэшэля i Барыслава Пелевiча.
XS
SM
MD
LG