Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:35 ]  Мiжнародная супольнасьць крытыкуе Ізраiль


НЬЮ-ЁРК. Мiжнародная супольнасьць крытыкуе Ізраiль за ўчорашнюю апэрацыю ў лягеры ўцекачоў Бурэйдж у паласе Газа, у вынiку якой загiнулi 10 чалавек, сярод якiх – два супрацоўнiкi ААН. Генэральны сакратар ААН Кофi Анан заявiў, што ён глыбока ўсхваляваны тым, што адбылося. Прадстаўнiк Дзярждэпартамэнту ЗША Рычард Баўчэр падкрэсьлiў, што Ізраiль павiнен разумець наступствы сваiх дзеяньняў. Да крытыкi далучыўся i Эўрапейскi Зьвяз. Ізраiльскiя вайскоўцы цьвердзяць, што яны былi змушаныя распачаць агонь у вадказ. Паводле iхных дадзеных, сярод забiтых – пяцёра баевiкоў экстрэмiсцкай групоўкi “Хамас”.
XS
SM
MD
LG