Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:25 ]  Іранскiя студэнты пратэстуюць


ТЭГЭРАН. Каля трох тысячаў iранскiх студэнтаў узялi ўдзел у акцыi пратэсту ў тэгэранскiм унiвэрсытэце. Яны патрабавалi адстаўкi галоўнага судзьдзi краiны. Адбылiся сутычкi памiж студэнтамi i палiцыянтамi. Улады дазволiлi акцыю пры ўмове. Што яна абмяжуецца сценамi ўнiвэрсытэту. У лiстападзе студэнты болей як два тыднi пратэставалi супраць сьмяротнага выраку лiбэральнаму прафэсару, якi крытыкаваў iранскае духавенства. Зараз духоўны лiдэр Ірану аятала Алi Хамэнэi пераглядае вырак.
XS
SM
MD
LG