Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 10:15 ]  Чатыры краіны ўзгадняюць свае пазыцыі наконт лепшых умоваў на перамовах з Эўразьвязам


БРАТЫСЛАВА. Сёньня ў Славаччыне працягнуцца перамовы кіраўнікоў Чэхіі, Вугоршчыны, Славаччыны і Польшчы – так званай Вышаграцкай чацьвёркі аб умовах далучэньня іхных краінаў да Эўразьвязу. Мэтай нефармальнай сустрэчы ёсьць даць апошні шанец лідарам чатырох краінаў узгадніць свае пазыцыі напярэдадні саміту Эўразьвязу ў Капэнгагене. Той адбудзецца 12-13 сьнежня. Мяркуецца, што цягам саміту 10 краінаў атрымаюць запрашэньне далучыцца да аб’еднанай Эўропы.
XS
SM
MD
LG