Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 10:12 ]  Ваенныя інспэктары пачнуць аналізаваць 10 тысячаў старонак ірацкай дэклярацыі


НЬЮ-ЁРК. Учора Рада бясьпекі ААН загадала місіі ваенных інспэктараў прааналізаваць ірацкую дэклярацыю аб зброі масавага зьнішчэньня перш, чым гэты дакумэнт паступіць на разгляд сябраў Рады бясьпекі. Кіраўнік групы ваенных інспэктараў Ганс Блікс заявіў, што каманда экспэртаў будзе некалькі дзён вывучаць дэклярацыю, якую Ірак абяцаў перадаць на разгляд Рады бясьпекі сёньня. Мяркуецца, што аб’ём дакумэнту будзе каля 10 тысячаў старонак.
XS
SM
MD
LG