Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:41 ]  9 СЬНЕЖНЯ Ў ВЕНЕ ПАЧНУЦЦА ПЕРАМОВЫ ПРА АДНАЎЛЕНЬНЕ ДЗЕЙНАСЦІ КНГ АБСЭ Ў БЕЛАРУСІ


ПОРТУ. 9 сьнежня ў Вене пачнуцца афіцыйныя перамовы паміж Беларусьсю й АБСЭ пра ўмовы аднаўлення працы ў Менску Кансультацыйна-назіральнай групы АБСЭ. Пра гэта заявіў 6 сьнежня на брыфінгу ў Порту міністар замежных справаў Партугаліі, дзейны старшыня АБСЭ Антоніў Мартыньш да Круш. Паводле міністра, ён атрымаў пісьмовы зварот ад кіраўніка дыпляматычнага ведамства Беларусі Міхаіла Хвастова, дзе гаворыцца, што афіцыйны Менск "гатовы да пачатку такіх афіцыйных перамоваў". Паводле спадара да Круша, у аснову перамоў будуць пакладзеныя дамоўленасьці, дасягнутыя падчас нядаўняга (3—4 лістапада) візыту ў Беларусь дэлегацыі АБСЭ. Са свайго боку Менск узяў на сябе абавязацельствы "дасягнуць канкрэтных вынікаў на гэтых перамовах яшчэ да канца году, калі заканчваецца старшынёўства Партугаліі ў АБСЭ". На думку партугальскага міністра, прапановы беларускага боку "даюць падставы для асьцярожнага аптымізму".
XS
SM
MD
LG