Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:53 ]  Закаеў будзе адказваць у лёнданскiм судзе


ЛЁНДАН. Прадстаўнiк чэчэнскага лiдэра Аслана Масхадава – Ахмэд Закаеў 11 сьнежна будзе адказваць у лёнданскiм судзе на запыт расейскiх уладаў пра ягоную выдачу. Закаеў прыбыў учора ў Вялiкую Брытанiю з Капэнгагену. Закаеў абверг паведамленьнi, што ён нiбыта прасiў палiтычнага прытулку ў Вялiкай Брытанii. Сёньня мiнiстар замежных справаў Расеi Ігар Іваноў, выступаючы ў Партугалii, рэзка скрытыкаваў брытанскiя ўлады, што яны вызвалiлi Закаева з-пад арышту пад грашовы заклад актрысы Ванэсы Рэдгрэйв.
XS
SM
MD
LG