Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 17:44 ]  "Фiят" звальняе тысячы супрацоўнiкаў


РЫМ. Італьянскi аўтамабiльны канцэрн “Фiят” сёньня распачаў звальненьнi тысячаў супрацоўнiкаў. Звальненьнi адбываюцца пасьля таго, як прафсаюзы адрынулi прапанаваны iтальянскiм урадам кампрамiс i заявiлi, што гатовыя пачаць страйк. Урадавы плян прадугледжваў выплату пасобiяў звольненым. Разам будзе звольнена болей як 8 тысячаў чалавек, каля 20 адсоткаў усiх занятых на “Фiяце”. Кампанiя сёлета нясе страты, большыя за мiльярд даляраў i спрабуе скарацiць вытворчасьць.
XS
SM
MD
LG