Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 13:15 ]  На сустрэчы міністраў замежных справаў АБСЭ ў Порту будуць абмеркаваныя барацьба з тэрарызмам і сытуцыя ў Беларусі


ПОРТУ. На сустрэчы міністраў замежных справаў АБСЭ, якая пачынаецца сёньня ў партугальскім горадзе Порту, будуць абмеркаваныя, як чакаецца, барацьба з тэрарызмам і сытуцыя ў Беларусі. Штогадовая двухдзённая сустрэча прадстаўнікоў 55 краінаў АБСЭ зьбіраецца ўхваліць “Хартыю прадухіленьня й барацьбы з тэрарызмам”. Як чакаецца, на сустрэчы будзе абмяркоўвацца спрэчка АБСЭ зь беларускімі ўладамі, якія сёлета выдварылі усіх назіральнікаў АБСЭ, абвінаваціўшы іх ува ўмяшальніцтве ў справы Беларусі.
XS
SM
MD
LG