Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:31 ]  Пакістан лічыць аднабаковай пазыцыю Расеі ў кашмірскім канфлікце


ІСЬЛЯМАБАД. Пакiстан выказаў шкадаваньне ў зьвязку з пазыцыяй Расеi ва ўрэгуляваньнi канфлiкту ў Кашмiры. У заяве пакiстанскага мiнiстэрства замежных справаў адзначана, што ў падпiсанай на самiце ў Дэлi расейска-iндыйскай дэклярацыi ўся адказнасьць за абвастрэньне сытуацыi ў Кашмiры ўскладваецца на Пакiстан. Ісьлямабад назваў такую пазыцыю аднабаковай, абвiнавачаньнi ў падтрымцы кашмiрскiх сэпаратыстаў – неабгрунтаванымi.
XS
SM
MD
LG