Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:00 ]  Садам Хусэйн заяўляе, што дае шанец зьняць амэрыканскія абвінавачваньні


БАГДАД. Ірацкi прэзыдэнт Садам Хусэйн у звароце да народу заявiў сёньня, што Ірак дае шанец iнспэктарам ААН зьняць амэрыканскiя абвiнавачваньнi, што краiна мае зброю масавага зьнiшчэньня. Злучаныя Штаты перакананыя ў адваротным i заклiкаюць актывiзаваць iнспэкцыi, ладзячы iх адначасна ў розных месцах. Учора вiцэ-прэзыдэнт Іраку Таха Ясiн Рамадан абвiнавацiў мiжнародных экспэртаў у шпiёнстве на карысьць ЗША i Ізраiлю. Сёньня iнспэкцыi iрацкiх аб'ектаў прыпыненыя на два днi ў зьвязку са сьветкаваньнем завяршэньня сьвятога месяцу Рамадан.
XS
SM
MD
LG