Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 19:04 ]  Багдад зьбіраецца падаць дэклярацыю пра праграмы ўзбраеньня ў суботу


БАГДАД. Сёньня Багдад паведамiў, што падасьць дэклярацыю пра свае праграмы ўзбраеньня ў ААН у суботу. Паводле афiцыйных iрацкiх асобаў, у ёй, хутчэй за ўсё, будзе адмаўляцца наяўнасьць у краiны зброi масавага зьнiшчэньня. Тым часам, нечакана ваенныя экспэрты ААН у аўторак праiнспэктавалi адзiн з васьмi палацаў Садама Хусэйна ў цэнтры Багдаду. Учора прадстаўнiкi ААН паведамiлi, што з прадпремства ў вытворчасьцi ракетаў у Багдадзе зьнiкла частка абсталяваньня, знойдзенага там у часе праверак у 1998 годзе.
XS
SM
MD
LG