Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:56 ]  Расейскія лекары ў Токіа не пацьвердзілі перадінфарктны стан Краўчанкі


Як толькі што паведаміў Інтэрфакс, паводле зьвестак расейскай дыпмісыі ў Токіа, 21 лістапада Пётра Краўчанка зьвярнуўся да расейскіх кардыёлагаў у Токіа са скаргай на перадінфарктны стан. Пры гэтым, як паведамляе Інтэрфакс, Краўчанка настойліва прасіў выдаць яму даведку пра немагчымасьць вылету ў Менск з медычных прычынаў. Аднак хваробаў , якія б перашкодзілі вылету, не знайшлі, і лекары адмовілі Краўчанку ў выдачы даведкі. Ад стацыянарнага абследваньня Краўчанка адмовіўся і працягваў удзельнічаць у розных пратакольных мерапрыемствах, банкетах і прыёмах – паведамляе Інтэрфакс
XS
SM
MD
LG