Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:09 ]  Забіты ўзброены палестынец


Ярусалім. Сёньня ізраільскія вайскоўцы застрэлілі ўзброенага палестынца. Салдаты распачалі агонь адразу пасьля таго, як іх абстраляла непадалёку ад яўрэйскага паселішча Нацарым група ўзброеных палестынцаў. У лягеры ўцекачоў у Джаніне на Заходнім беразе Ярдану ізраільскія вайскоўцы затрымалі некалькіх палестынцаў па падозраньні ў тэрарызме. Паводле палестынскага боку, забіты хлапец, які закідваў ізраільскіх вайскоўцаў каменьнем. Ізраільскія ўлады пакуль не пацьвердзілі гэтую інфармацыю.
XS
SM
MD
LG