Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:45 ]  Андрэй Саньнікаў камэнтуе ўцёкі Пятра Краўчанкі


* Былы намесьнік міністра замежных справаў, а цяпер каардынатар грамадзкай ініцыятывы "Хартыя'97" Андрэй Саньнікаў лічыць уцёкі былога Пятра Краўчанкі сыгналам блізкіх зьменаў у беларускім грамадзтве. Камэнтуючы гэты ўчынак дыплямата агенцтву БелАПАН, Саньнікаў адзначыў, што (цытую) “Краўчанка заўсёды быў флюгерам, які паказваў, куды пойдуць зьмены"... "Наколькі я зразумеў, Краўчанка ня проста застаўся, але і заявіў, што заўсёды быў праціўнікам Лукашэнкі, - сказаў палітык. - Гэта паказвае, што хутка пераменаў трэба чакаць і ў Беларусі". Як зазначыў Андрэй Саньнікаў, уцёкі паслоў у гісторыі дыпляматыі - зьява надзвычай рэдкая. Паводле звестак Саннікава, нядаўна ў Вашынгтоне папрасіў палітычнага прытулку нейкі супрацоўнік беларускага пасольства. Аднак інфармацыя пра гэты выпадак ня трапіла ў беларускія сродкі масавай інфармацыі
XS
SM
MD
LG