Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:35 ]  Сёньня сьвет адзначае Дзень барацьбы са СьНІДам


ЁГАНЭСБУРГ. Сёньня мільёны людзей ва ўсім сьвеце шэсьцямі і малітвамі адзначылі Ўсясьветны Дзень барацьбы са СьНІДам. У Паўдзённай Афрыцы – краіне найбольш пацярпелай ад гэтай хваробы сёньня адбылося масавае пахаваньне памёрлых ад СьНІДу немаўлятаў. Паводле зьвестак ААН, на сёньня ў сьвеце больш за 40 мільёнаў ВІЧ-інфікаваных людзей, зь якіх каля 30 мільёнаў жыве ў Афрыцы. Найбольшыя тэмпы росту захворваньня на СьНІД назіраюцца ва Ўсходняй Эўропе і Цэнтральнай Азіі.
XS
SM
MD
LG