Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 09:05 ]  Сёньня - сусьветны дзень СНІДу


ПРАГА. Сёньня праводзіцца сусьветный дзень СНІДу. Асноўная мэта акцыяў, што ладзяцца ў гэты дзень – паразуменьне і талерантнасьць у дачыненьні да хворых на СНІД альбо ВІЧ-інфікаваных людзей. Тыя даволі часта сустракаюцца з дыскрымінацыяй на працоўным месцы альбо з боку сваіх сваякоў. Па зьвестках ААН найбольш актыўна СНІД зараз распаўсюджваецца, у тым ліку, у Расеі і на Ўкраіне.
XS
SM
MD
LG