Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:10 ]  Памiж падазраванымi ў тэракце ў Кенii i "Аль-Кайдай" няма сувязi


МАМБАСА, КЕНІЯ. Кенійскія афіцыйныя прадстаўнікі сёньня заявілі, што пакуль не знайшлі сувязі паміж “Аль-Кайдай” і 12 асобамі, затрыманымі ў зьвязку з чацьвярговымі тэрактамі ў Кеніі, скіраванымі супраць ізраільскіх турыстаў. Міністар унутраных справаў Джуліюс Сункулі паведаміў таксама, што дзье затрыманыя асобы – амэрыканка ды ейны муж-гішпанец, як падаецца, не зьвязаныя з тэрактамі. Сёньня яны былі адпушчаныя пасьля двух дзён допытаў.
XS
SM
MD
LG